Мінюст адмовіў у рэгістрацыі аб'яднання “Гавары праўду”
Прычынай адмовы стала парушэнне “неадольнага характару”.
Як паведаміў БелаПАН адзін з заснавальнікаў аб'яднання “Гавары праўду” Сяргей Вазняк, 22 жніўня ён атрымаў адказ на заяўку аб рэгістрацыі. Начальнік ўпраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Мінюста Алена Кірычэнка у лісце заўважыла, што заяўнікі не падалі дакументаў аб уласнасці на памяшканне, дзе размешчаны юрыдычны адрас “Гавары праўду”. На думку чыноўніцы, гэтае парушэнне носіць “неадольны характар” і таму у рэгістрацыі аб’яднанню вырашана адмовіць.