Мінкульт хоча памірыць два пісьменніцкія саюзы
Пра гэта заявіў намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі.
На яго думку, якую перадае БелаПАН, існуе магчымасць для прымірэння дзвюх творчы'х арганізацыяў. Такой нагодай ён назваў сумеснае святкаванне 130-годдзя класікаў літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, якое адзначаецца сёлета.
Нагадаем, што цяпер у краіне ёсць два пісьменніцкія саюзы — лаяльны ўладам Саюз пісьменнікаў Беларусі пад кіраўніцтвам Мікалая Чаргінца і альтэрнатыўны Саюз беларускіх пісьменнікаў, узначалены Бырасам Пятровічам.