Мінкультуры кажа, што не мае "чорных спісаў" выканаўцаў

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, калі дзесьці на месцах існуюць такія забароны, то трэба ў кожным канкрэтным выпадку высвятляць, хто гэта зрабіў і па якіх прычынах.

Нагадаем, што апошні па часе так званы "чорны спіс" дзеячаў мастацтва з'явіўся ў інтэрнэце на пачатку сакавіка 2011 года. У спіс уключаныя каля 30 дзеячаў культуры і 15 калектываў, якія выказваліся ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі і патрабавалі вызваленні палітвязняў. Чыноўнікі называюць "чорны спіс" фальшыўкай. Аднак менавіта пасля публікацыі "чорнага спісу" ў Беларусі быў адменены шэраг канцэртаў — гуртоў "Крамбамбуля" і "Нейра Дзюбель", Змітра Вайцюшкевіча ды інш.