Міліцыя вярнула тэхніку “Радыё Рацыя”

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, у панядзелак, 4 чэрвеня, журналісту “Радыё Рацыя” Генадзю Барбарычу патэлефанавалі з міліцыі ды прапанавалі вярнуць ноўтбук і сістэмны блок. Гэтая тэхніка была забраная ў журналістаў на праверку 2 траўня.

Нагадаем, 2 траўня (напярэдадні святочнага параду 9 траўня) у офіс радыёстанцыі ў раёне плошчы Перамогі завіталі ўчастковыя. Убачыўшы сімволіку радыё і апаратуру, міліцыянты выклікалі для далейшага разбіральніцтва калег з Цэнтральнага РУУС. Пасля агляду памяшкання было прынята рашэнне забраць тэхніку.

Фота Генадзя Барбарыча — igarolin.livejournal.com