Маці Уладзіслава Кавалёва: Я баялася, што сына зламаюць

Кавалёва: "Яшчэ 7 снежня да яго хадзіў адвакат. І яны склалі прашэнне аб памілаванні, у якім Улад напісаў, што не датычны да выбухаў, якія яму інкрымінуюць, што ён чысты перад людзьмі і перад Богам".

Любоў Кавалёва кажа, што яе сына трымаюць у адзіночнай камеры. Таму яна баялася, што Уладзіслава могуць зламаць, каб ён падпісаў прызнанне.