Марат Новікаў: без нашых какава-бабоў “Камунарку” і “Спартак” чакае крах

І гэта пасля таго, як у бок Марата Новікава прагучала абвінавачванне, што кошты на какава-бабы ў яго былі завышаныя. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё распавёў сам былы ўладальнік “Камунаркі” і “Спартака” Марат Новікаў.
121023_novikau1.mp3
Марат Новікаў: “Нельга адмовіцца хаця б па той прычыне, што мы камерцыйныя структуры — і фабрыка, і мы. Дый, мы нікога не ашуквалі. Бо калі б мы прадавалі дорага, і нас можна было ў гэтым абвінаваціць, то фабрыкі б не давалі такія шалёныя прыбыткі. Калі яны ад нас адмовяцца сёння, то ў іх жа будзе крах, калі яны ад нас адмовяцца сёння, спыняцца фабрыкі”.

Нагадаем, напачатку кастрычніка на адмысловай нарадзе Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў да канца месяца павялічыць дзяржаўную долю ў СААТ “Камунарка” да 57%, а ў СААТ “Спартак” — да 60. Патрабаванне выканалі — акцыі забралі ў асноўнага акцыянера — Марата Новікава.

Вялікае інтэрв’ю з Маратам Новікавым чытайце на сайце Еўрарадыё неўзабаве.

Лукашэнка ліквідаваў назіральныя саветы "Спартака" і "Камунаркі"

Бізнэсмен пра нацыяналізацыю: такога няма нават на Кубе


Эксперт: справа "Спартака" і "Камунаркі" — негатыўны сігнал інвестарам

Фота — tut.by, bymedia.net