Лябедзька заклікаў еўрадэпутатаў адмяніць шэнген для беларусаў
Для пачатку ён прапанаваў у аднабаковым парадку Літве і Польшчы зрабіць гэта для жыхароў 50-кіламетровай памежнай зоны.
Гэта зварот быў накіраваны найперш дэпутатам Еўрапарламента ад Літвы і Польшчы. Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паабяцаў, што бліжэйшым часам звернецца з гэтай прапановай наўпрост да кіраўнікоў гэтых краін.
121012_liabedka2.mp3
Анатоль Лябедзька: “Маю намер у бліжэйшы час звярнуцца з персанальным зваротам да прэм’ер-міністра Літвы Кубілюса і да прэм’ер-міністра Польшчы Туска. Бо лічу гэта надзвычай важным і актуальным. Гэта было агучана мной падчас пасяджэння працоўнай групы ў Брусэлі”.
Нагадаем, 11 кастрычніка ў Брусэлі праходзіла пасяджэнне рабочай групы Еўрапарламента па Беларусі ў фармаце Еўранэста. На ім абмяркоўваліся вынікі парламенцкай кампаніі і перспектывы развіцця сітуацыі. Па выніках адмеркавання зараз рыхтуецца спецыяльная рэзалюцыя Еўрапарламента.
Фота — bymedia.net