Лукашэнка ўзнагародзіў Азаранку ордэнам Айчыны III ступені
Адпаведны ўказ кіраўнік Беларусі падпісаў у дзень перамогі Вікторыі Азаранкі на Australian Open.
У віншаванні таксама гаворыцца, што за барацьбой на корце назірала ўся Беларусь. "Віка, ты - гонар нацыі! Радзіма захоплена тваім выбітным дасягненнем, якое ўжо ўпісана ў гісторыю беларускага і сусветнага спорту", - напісаў Лукашэнка.
Нагадаем, што ў суботу Вікторыя Азаранка перамагла ў фінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе Марыю Шарапаву з лікам 6:3, 6:0 і стала першай ракеткай свету.
У розныя гады ордэн Айчыны атрымоўвалі Віктар Шэйман, Павел Якубовіч, Пётр Пракаповіч, Уладзімір Барадзін, мітрапаліт Філарэт, Іван Іванкоў, Кацярына Карстэн.