Лёс 29 пасажыраў “Коста Канкордзіі” застаецца невядомым

Па ўдакладненых дадзеных, зніклымі лічацца чатыры члены экіпажа і 25 пасажыраў. На лайнеры яшчэ засталіся вобласці, не даследаваныя ратавальнікамі, паведамляюць інфармагенцтвы. Таму невялікая надзея знайсці жывых застаецца. У цяперашні час пошукавая аперацыя працягваецца.


Нагадаем, што лайнер "Коста Канкордзія", на борце якога знаходзіліся каля 4200 чалавек, пацярпеў крушэнне ў ноч на 14 студзеня. Па папярэдніх дадзеных, прычынай катастрофы маглі стаць няправільныя дзеянні капітана судна. Ужо афіцыйна абвешчана аб шасці загінулых. Яшчэ некалькі дзесяткаў чалавек атрымалі раненні.