КДБ праверыць, ці атрымліваў Лябедзька 4 мільёны долараў у 2005 годзе
Пра тое, што лідэр АГП атрымаў такую суму ад грузінскіх палітыкаў на звяржэнне беларускага рэжыма, паведаміў 14 кастрычніка расійскі канал РТР.
Сустрэча, пра якую распавялі ў эфіры РТР, нібыта праходзіла ў 2005 годзе. Адным з тых грузінскіх палітыкаў, ад якіх лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька нібыта атрымаў 4 мільёны долараў, быў цяперашні кіраўнік Савета бяспекі Грузіі Гіга Бакерыя!
У размове з Еўрарадыё кіраўнік Дэпартамента аналітыкі ведамства Бакерыі Лаша Дарсалія называе факты, выкладзеныя па РТР, казкай. Там не менш, КДБ збіраецца правераць гэтыя звесткі.
“Камітэт абавязаны правяраць у адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй ― паведамленне ў СМІ было, таму праверачныя мерапрыемствы павінны праходзіць. Тым больш, што размова ідзе пра абарону канстытуцыйнага ладу”, ― каментуе для Еўрарадыё кіраўнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч.
Фота: www.belsat.eu.