Кампанія Graboplan спадзяецца працягнуць рэканструкцыю “Дынама”

Але пасля таго, як Лукашэнка пакрытыкаваў замежную кампанію, знайшліся ахвотныя ўкласціся ў “рамонт” галоўнай футбольнай арэны Беларусі.

Гэта бізнэсовец Юрый Чыж (гатовы выдаткаваць каля 30 мільёнаў еўра) і, верагодна, Банк развіцця Рэспублікі Беларусь. Першапачаткова сума рэканструкцыі ацэньвалася у 144,8 мільёнаў еўра.

Тэлефануем у венгерскі офіс кампаніі Graboplan і цікавімся, ці працягнецца супраца з Беларуссю пасля заявы Лукашэнкі: “Як мне дакладаюць, дагэтуль ідуць размовы, як весці рэканструкцыю і колькі гэта будзе каштаваць. Гэта ўжо недапушчальна”.

Супрацоўнік кампаніі Graboplan паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам Еўрарадыё:

Супрацоўнік Graboplan: "Пакуль каментаваць нічога не можам. Канкрэтыкі няма. Гэта было для нас нечакана. Мы як працавалі, так і працягваем працаваць. У прынцыпе, на адрас кампаніі нічога дрэннага не было сказана. А тое, што разглядаюцца розныя варыянты, гэта нармальна. Спадзяемся, што ў бліжэйшыя дні ўсё будзе зразумела".

Фота — realt.onliner.by