Банцар: Гродзенскія вязні працягваюць трымаць галадоўку

Нагадаем, сёння скончыўся тэрмін адміністрацыйнага пакарання журналіста, сябра “Саюза палякаў на Беларусі” Ігара Банцара, які разам з іншымі затрыманымі падчас акцыі маўклівага пратэсту трымаў галадоўку. Банцар у размове з Еўрарадыё адзначыў, што людзі трымаюць галадоўку не сухую — яны ўжываюць ваду. Праўдападобна, што галадоўнікаў стане болей:

“Акрамя мяне там трымаюць галадоўку журналіст Алесь Дзянісаў. Але таксама есць проста актывісты. Я апошнія некалькі дзён сядзеў у камеры са Змітром Бандарчуком, які таксама трымаў галадоўку. Гэтым разам было 3 чалавекі, якія галадалі. Выходзячы, я сказаў міліцыянтам: калі далей будзе працягвацца гэтая сітуацыя, што людзей безпадстаўна затрымліваюць на вуліцах, то, мяркую, што неўзабаве тут палова і ўсе будуць галадаць”.

Банцар адзначыў, што пасля галадоўкі пачувацца няблага.