Гродзенскія “маўчуны” пачалі галадаць

Сярод вязняў гродзенскага ІЧУ паэт і публіцыст Юрый Гумянюк (12 сутак арышту), журналіст Алесь Дзянісаў (10 сутак). З імі таксама знаходзяцца яшчэ некалькі журналістаў і грамадска-палітычны актывіст Зміцер Бандарчук, перадае  “Гарадзенская вясна”.

Пра галадоўку стала вядома пасля таго, як адміністрацыя ізалятара адмовілася прымаць харчовыя перадачы для зняволеных. Супрацоўнікі ІЧУ вымушаныя былі патлумачыць, што не бяруць перадачы, бо самі арыштанты адмовіліся ад ежы.