Гродзенскага святара будуць судзіць за адмову ад дактыласкапіі

12 чэрвеня справу святара разгледзіць суд Ленінскага раёна Гродна.

Участковы міліцыянт вінаваціць бацюшку ў адмове ад здачы адбіткаў пальцаў. Святар, у сваю чаргу, кажа, што ўчастковага ніколі не бачыў. Вось што расказаў Еўрарадыё Мікалай Гайдук:

120612 SviatarGrodnaAdbitki.mp3

“На жаль, я вось толькі ў судзе змагу яго першы раз убачыць. Прычым там атрымоўваецца, што павінен прыйсці і ўчастковы, і сведка. То я іх магу паблытаць, бо яны абодва міліцыянеры”.

Пратакол аб непадпарадкаванні, паводле слоў святара, быў складзены без яго прысутнасці. Адпаведна, адмаўляцца ад “адкаткі пальчыкаў” бацюшка не мог.