Генік Лойка: гаворка па-беларуску стала страшэнным крыміналам (відэа)

"Усе чыноўнікі, з якімі я сустракаўся, казалі мне на расейскай мове: "У нас два языка", — кажа Генік Лойка. — ...Я хачу, каб нашы дзеці вучыліся па-беларуску. Дзеля гэтага трэба, каб нашы дарослыя гаварылі па-беларуску. Калі ж яны абіраюць расейскую мову, як жа яны навучаць дзяцей любіць беларускую, размаўляць на ёй?"

Мэтай сваёй акцыі Лойка назваў прымусіць настаўнікаў размаўляць па-беларуску. "У нашай краіне дайшло да таго, што гаварыць па-беларуску — гэта самы страшэнны крымінал", — цытуе яго словы БелаПАН.

Нагадаем, пасля акцыі Геніка Лойку затрымалі міліцыянты. Яго будуць судзіць у судзе Фрунзенскага раёна.

Фота — nn.by, відэа — БелаПАН