Гендырэктару будаўнічага прадпрыемства "Облик" выставілі абвінавачанне

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прадстаўніка Следчага камітэта Паўла Траульку.

Пры гэтым Клімук па-ранейшаму застаўся пад вартай. Нагадаем, крымінальную справу на дырэктара брэсцкага будаўнічага прадпрыемства вядзе Следчы камітэт. Яго затрымалі 16 траўня.

Следства мяркуе, што Клімук неабгрунтавана прымаў ад грамадзян грошы для аплаты будаўніцтва кватэр. Выяўленыя факты нямэтавага выкарыстання грашовых сродкаў грамадзян.

Фота — brest-stroit.blogspot.com