Галадоўшчыца Святлана Чорная атрымала адказ з камісіі па памілаванні

Цяпер жанчына атрымала адказ на свой зварот у камісію па памілаванні пры прэзідэнце. У ім гаворыцца, што яе зварот будзе разгледжаны ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам. У каментары БелаПАН Чорная заявіла, што лічыць адказ фармальнай адпіскай.

Мінчанка хоча паўторна звяртацца ў прэзідэнцкую адміністрацыю, каб яе патрабаванні былі разгледжаны па сутнасці.

Па словах Чорнай, яна працягвае галадаць, толькі перыядычна п'е ваду.

Фота: nnm.ru