Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі трапіў у аўтааварыю

Як паведамляе сайт "Товарищ.online", Алесь Міхалевіч ехаў з Варшавы ў Вільню. За 75 кіламетраў да літоўскай сталіцы пад колы яго Skoda Fabia кінулася казуля.

Па словах самога Міхалевіча, сам ён у здарэнні не пацярпеў — нават акуляры не пабіліся. А вось у машыне давядзецца замяніць бампер, радыятар, фару, а таксама выраўнаваць капот і крыло. Міхалевіч кажа, што паліцыю не выклікаў, а трафей у выглядзе збітай казулі вырашыў не браць.

Нагадаем, цяпер палітык жыве ў Чэхіі, дзе атрымаў палітычны прытулак.

Фота — news.vitebsk.cc