Двое пацярпелых ад выбуху на Лагойшчыне яшчэ ў рэанімацыі
Іх стан лекары ацэньваюць як стабільна цяжкі.
Што праўда, стан ужо стабілізаваўся, перадае БЕЛТА. Жыццю трэцяга пацярпелага нічога не пагражае, у яго ёсць значныя паляпшэнні.
Нагадаем, выбух побытавага газу адбыўся 8 лютага ў трохпавярховым доме ў вёсцы Малінаўка Лагойскага раёна. Было разбурана каля сямі кватэр. З-пад руінаў выратавальнікі выцягнулі чатырох пацярпелых. Пазней на месцы выбуху знайшлі аднаго загінулага.
Трое пацярпелых зараз знаходзяцца ў Галоўным васцовым клінічным шпіталі ў Мінску.