Дваіх пацярпелых перавезлі ў сталічныя лякарні
Яшчэ адзін чалавек застаецца ў лагойскай раённай бальніцы.
Нагадаем, учора ў інтэрнаце ў вайсковым гарадку ў вёсцы Малінаўка ў Лагойскім раёне адбыўся выбух. У выніку, абрынуўся цэнтральны пад'езд трохпавярховага будынку, было разбурана каля сямі кватэр. Агулам пацярпела каля 15 чалавек, адзін загінуў.
Вось што распавёў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы МНС Беларусі Віталь Навіцкі:
120209 Navicki1.mp3
"Двое чалавек знаходзяцца ў бальніцах Мінска, адзін застаецца ў лагойскай бальніцы. Адну жанчыну пасля аказання дапамогі адпусцілі для амбулаторнага лячэння. Акрамя іх медычная дапамога была аказаная яшчэ 10 жыхарам дома... Падчас правядзення пашуковых работ выратавальнікі знайшлі пад заваламі цела мужчыны... Прычыны выбуху ўстанаўліваюцца. Іх высвятляе спецыяльная камісія, якая сёння працягне працу. Для ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі былі задзейнічаны 34 адзінкі тэхнікі і 119 выратавальнікаў".