Долар пачаў рост
Такія вынікі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 4 студзеня.
Курс долара павялічыўся з 8350 да 8400 рублёў. Такі рэзкі рост долара адзначаны ўпершыню за апошнія месяцы.
Дарэчы, вырас не толькі долар. Еўра таксама заўважна падаражэў — з 10 850 да 10 950 рублёў.
Нагадаем, што таргі расійскімі рублямі не вядуцца праз выходныя дні ў Расіі.