Дата суда над Сашам Варламавым застаецца невядомай

Пра гэта "Народнай Волі" паведаміла сястра Варламава. У лякарні арыштаваны дызайнер правёў некалькі месяцаў, бо пакутуе на болі ў спіне. Яшчэ да арышту Варламаў рыхтаваўся да складанай аперацыі.

Сястра Варламава кажа, што лісты ад ад брата атрымлівае рэгулярна. Але пра дату суда нічога не ведае.

Нагадаем, што дызайнера вінавацяць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. У лістападзе мінулага года на дызайнера завялі яшчэ дзве справы — за перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці, а таксама за махлярства.

Тэрмін знаходжання Варламава пад вартай быў працягнуты да 19 лютага.