Брэсцкія міліцыянты затрымалі бяздомных, якія прыйшлі паесці

Па яго словах, на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Куйбышава сацыяльныя актывісты раздавалі бяздомным ежу ў рамках акцыі "Ежа замест бомбаў". Міліцыянты затрымалі пяць чалавек і патлумачылі, што робіцца гэта "для высвятлення асобаў". Не закранулі толькі адну бабулю.

Па словах сацыяльных актывістаў, раздатчыкаў ежы яшчэ не было, таму заступіцца за бяздомных не было каму. У выніку пасля міліцэйскай праверкі толькі два чалавекі не пабаяліся вярнуцца на месца раздачы ежы.