Брэстаўчан 23 лютага агітавалі за альтэрнатыўную службу

Як інфармуе БелаПАН, у цэнтры горада на пешаходнай вуліцы Савецкай актывісты ўручалі маладым людзям прызыўнога ўзросту ўлёткі-позвы ад моладзі АГП. На іх надрукавана: "Патэнцыйны прызыўнік. Вам належыць перайсці на сайт http://ags.by для атрымання інфармацыі на тэму "Як я магу даваць карысць Радзіме, не маршуючы па пляцы".

Па словах актывістаў, большасць маладых людзей або нічога не ведаюць пра альтэрнатыўную грамадзянскую службу, або маюць пра яе няправільнае ўяўленне.

Падчас акцыі было ўручана 100 такіх позваў.