Большасць замежных студэнтаў на Брэстчыне — з Туркменістана
Па звестках абласнога ўпраўлення па міграцыі, іх колькасць складае 80%.
Агулам у Брэсцкай вобласці навучаецца 621 замежнік. 485 з іх — грамадзяне Туркменістана, 91 — Кітая, 30 чалавек з Турцыі, а яшчэ 10 — грамадзяне Шры-Ланкі. Таксама ёсць на Брэстчыне 2 студэнта з Ірана і па адным прадстаўніку Польшчы, Славакіі ды Сірыі.