Бліжэйшая ноч будзе самай халоднай ў гэтым сезоне

Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук. Па яе словах, уначы прагназуецца мінус 25...29 градусаў, а па заходняй палове краіны месцамі тэмпература паветра панізіцца да 30-32 градусаў.

У наступныя дні маразы будуць паступова слабець.