Беларусь-Францыя: 1:2 (фота + відэа)
Беларусы не здолелі выйсці ў кваліфікацыйны раўнд і могуць пакінуць вышэйшы дывізіён.
Зборная Беларусі не здолела прабіцца ў кваліфікацыйны раўнд чэмпіянату свету па хакеі. У заключным матчы папярэдняга этапу нашы нечакана прайгралі французам – 1:2 (овертайм).
Адзіны гол не задоўга да канца матчу здолеў забіць Сяргей Дзямагін і перавесці гульню ў овертайм. Але ўжо на першай хвіліне дадатковай пяціхвілінкі французы вырвалі перамогу.
Фота: Reuters, Getty Images