Барак Абама прыняў прысягу, але паўторыць яе "для ўсіх"
Прэзідэнт ЗША пачаў свой новы прэзідэнцкі тэрмін.
У адпаведнасці з канстытуцыяй, інаўгурацыя мусіла прайсці ўчора, але паколькі гэта быў выхадны дзень, Барак Абама прыняў прысягу на закрытай цырымоніі ў Белым доме. У панядзелак у Вашынгтоне адбудзецца афіцыйная цырымонія інаўгурацыі. Запрашальныя білеты на яе атрымалі каля 1600 чалавек.
Нагадаем, Бараку Абаме 51 год. Ён — 44-ы прэзідэнт ЗША. Цяперашні прэзідэнцкі тэрмін для яго будзе другім запар.
Фота — Reuters