Асуджаны з апёкамі пераведзены ў Брэст
Івацэвіцкія лекары не змаглі дапамагчы пацярпеламу.
Асуджаны івацэвіцкай калёніі № 5, які 24 лістапада здзейсніў акт самаспалення, пераведзены ў адзін з берасцейскіх шпіталёў. Першапачаткова Уладзімір Абухоўскі ляжаў у івацэвіцкай лякарні.
Раённыя лекары канстатавалі ў пацыента апёк 30% паверхні скуры. Паводле медыкаў, хворы ў прытомнасці, аднак яго моўныя функцыі пакуль яшчэ не аднавіліся. Стан Абухоўскага на сённяшні дзень ацэнваецца як цяжкі, паведамляе “Радыё Свабода”.
Турэмнае начальства адмаўляецца каментаваць прычыны, па якіх асуджаны зрабіў спробу самаспалення. Учора ў калонію прыбыла з праверкай камісія Дэпартамента выканання пакаранняў.