Алесь Бяляцкі па-ранейшаму знаходзіцца ў жодзінскім ізалятары
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла яго жонка Наталля Пінчук.
Сёння яна адмыслова ездзіла ў Жодзіна, каб даведацца, ці не пераведзены Алесь у калонію. Па тэлефоне Наталлі Пінчук гэтую інфармацыю сказаць адмовіліся.
120213 PinczukNatalla.mp3
Наталля Пінчук: "Мне сказалі, што Алесь знаходзіцца яшчэ ў Жодзінскай турме. На пытанне, калі яго будуць этапіраваць, нічога не адказалі. У любым выпадку, я паспрабую заўтра зноў з'ездзіць у Жодзіна і зрабіць яму перадачу".
Нагадаем, праваабаронца ў лістападзе 2011 года быў асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за ўхіленне ад падаткаў. Прысуд ужо ўступіў у сілу, таму Бяляцкага могуць перавесці ў калонію.