Ад стыхіі ў ЗША і Канадзе загінулі 16 чалавек
Працягвае павялічвацца колькасць ахвяраў урагана "Сэндзі", які цяпер атакуе ўсходняе ўзбярэжжа Злучаных Штатаў.
Ад стыхіі загінулі пяць чалавек у штаце Нью-Ёрк, ахвярамі сталі таксама жыхары горада Нью-Джэрсі, штатаў Мэрыленд, Пенсільванія, Канектыкут, Заходняя Віргінія і жыхарка канадскага горада Таронта.
Як паведамляе Reuters, большасць з 16 чалавек загінулі ад падзення на іх рэкламных шчытоў, дрэваў і дарожных знакаў.
Фота — nytimes.com