Расійскія ветэрынары атэставалі чарговыя беларускія мясакамбінаты
Чарговыя беларускія мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы ўключаныя ў спіс атэставаных пастаўшчыкоў прадукцыі ў Расію. Такое рашэнне прыняла Расійская федэральная служба па ветэрынарным наглядзе. «Усходняй суседцы» сваю прадукцыю змогуць пастаўляць Брэсцкі, Кобрынскі
і Ашмянскі мясакамбінаты, брэсцкае прадпрыемства «Старфуд» і ТАА
«Інка-Фуд» (рэзідэнт Свабоднай эканамічнай зоны «Брэст»).
Нагадаем, з красавіка пастаўкі мяса і мясапрадуктаў у Расію дазваляюцца толькі тым прадпрыемствам, якія прайшлі атэстацыю. Дзеля гэтага ў Беларусь прыязджалі расійскія інспектары. У траўні спіс беларускіх пастаўшчыкоў мяса і мясапрадуктаў быў пашыраны з 3 да 15 прадпрыемстваў.
Інтэрфакс