Расія "прыме меры ваеннага кшталту" пры ўступленні Украіны і Грузіі ў НАТА
Расія будзе вымушаная прыняць меры ваеннага і іншага кшталту у выпадку далучэння Грузіі і Украіны да НАТА. Пра гэта ў пятніцу заявіў журналістам начальнік Генштабу ВС РФ Юры Балуеўскі. Якія гэта будуць меры, Балуеўскі не канкрэтызаваў. "Адназначна Расія будзе дзейнічаць для забеспячэння сваіх інтарэсаў паблізу дзяржаўных межаў. Насельніцтва Украіны адназначна вытупае не за далучэнне да НАТА. Нягледзячы на г.зв. рэферэндум у Грузіі, паводле якога 70% падтрымалі гэтую ідэю, яшчэ не вечар, паглядзім" - заявіў Балуеўскі. Міністэрства замежных справаў Украіны скіравала МЗС РАсіі ноту, у якой просіць неадкладна растлумачыць выказванні прэзідэнта Пуціна і міністра замежных справаў Лаўрова пра Украіну.
Корреспондент
Корреспондент