П’яны кіроўца з Беларусі перакрыў рух на трасе ў Нямеччыне на тры гадзіны

Нецвярозы кіроўца грузавіка з Беларусі стаў прычынай спынення руху на трасе пад Дэмэрцінам, што ў Нямеччыне, паведамляе БелаПАН. Ён прабіў раздзяляльную агароджу і ўрэзаўся ў дрэва з іншага боку дарогі. Рух быў перакрыты амаль на тры гадзіны. Матэрыяльная шкода ад гэтага здарэння ацэньваецца ў 100 тысяч еўра. Пры гэтым мясцовая паліцыя паведамляе, што сам беларус не пацярпеў.