Пуцін хоча развіваць беларуска-расійскую супрацу незалежна ад кан'юнктуры
Уладзімір Пуцін адзначыў важнасць развіцця расійска-беларускага супрацоўніцтва незалежна ад кан'юнктуры. Пра гэта прэм'ер-міністр Расіі заявіў 15 кастрычніка ў Маскве на паседжанні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Расійскі прэм'ер падкрэсліў, перадае РІА "Новости", што Расія і Беларусь паступова пераадольваюць наступствы глабальнага крызісу, выходзяць на траекторыю ўстойлівага росту. Шмат у чым гэта вынік шчыльнай каардынацыі дзеянняў дзвюх краін у 2008—2010 гадах, працы ў рамках сумеснага Плану па мінімізацыі наступстваў крызісу, лічыць Пуцін.
Дарэчы, паводле інфармацыі БЕЛТА, паседжанне было вельмі кароткім: 32 пытанні з парадку дня разгледзелі і прынялі на працягу паўгадзіны.
Дарэчы, паводле інфармацыі БЕЛТА, паседжанне было вельмі кароткім: 32 пытанні з парадку дня разгледзелі і прынялі на працягу паўгадзіны.