Прэм'ер Іспаніі пагражае, што Шатландыю не прымуць у Еўрасаюз

Ён спаслаўся на правілы Еўрасаюза, якія абвяшчаюць, што калі якая-небудзь частка дзяржавы-сябра ЕС становіцца незалежнай, яна застаецца за межамі аб'яднання, перадае ВВС.



Рэферэндум пра незалежнасць Шатландыі запланаваны на 18 верасня 2014 года. Калі грамадзяне прагаласуюць за аддзяленне ад Злучанага Каралеўства, для прыняцця Шатландыі ў ЕС спатрэбіцца згода ўсіх 28 краін, якія ўваходзяць у саюз.



На думку аглядальнікаў, заява іспанскага прэм'ера з'яўляецца прыхаваным папярэджаннем аўтаномнай вобласці Каталонія. Там мясцовыя ўлады таксама жадаюць правесці галасаванне пра незалежнасць.



Фота — AFP