Праз шэсць гадоў на Чарнобыльскай АЭС з'явіцца новы "саркафаг"
Да 2014 года мусіць быць завершанае будаўніцтва новага "саркафага" для 4-га рэактара на Чарнобыльскай АЭС. Як паведамляе "Інтэрфакс", гэта будзе жалезная канструкцыя, якую
запоўняць бетонам. Мяркуецца, што новы "саркафаг" не запатрабуе
рэканструкцыі на працягу 100 гадоў.