Пракурор не знайшла парушэнняў у звароце БХК да спецдакладчыка ААН
Разгляд скаргі Беларускага Хельсінскага камітэта супраць Міністэрства юстыцыі завершыцца 12 сакавіка.
Нагадаем, Мінюст вынес пісьмовае папярэджанне БХК 12 студзеня. Нагодай стала тое, што БХК праінфармаваў спецдакладчыка ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў Габрыелу Кнаўль пра факты ціску на адвакатаў. Мінюст палічыў, што гэты зварот дыскрэдытуе праваахоўныя органы і органы юстыцыі, а таксама парушае заканадаўства аб грамадскіх аб’яднаннях.
Што праўда, пракурор не знайшла парушэнняў у звароце да дакладчыка ААН. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік БХК Алег Гулак.
Гулак: “Агалошванне рашэння будзе заўтра. Таксама вядома, што пракурор у сваім выступе заняла такую пазіцыю, што ў частцы звароту БХК да спецдакладчыка ААН парушэнняў няма. Сэнс такі, што ў гэтай частцы прэтэнзіі яна не лічыць законнымі”.
Але тое, што ў тэксце звароту гучыць скарочаная назва БХК, пракурор палічыла парушэннем, адзначае Алег Гулак.