Пра рэйкавую вайну, армію марадзёраў і дапамогу Украіне — стрым з Матолькам
Тое, што расійскія войскі ўварваліся ва Украіну і з тэрыторыі Беларусі, для саміх беларусаў стала нечаканасцю. Бо гэта зрабіла з нашай краіны суагрэсара. З чым беларусы не пагадзіліся і ад самага пачатку баявых дзеянняў сталі дзяліцца інфармацыяй пра тое, куды, у якой колькасці і якім складзе перасоўваюцца па Беларусі расійскія войскі.
Ці сапраўды можна гаварыць пра партызанскую вайну, якую распачалі беларусы? Ці вялікія страты былі нанесеныя “рэйкавай вайной” і ці атрымалася ў сілавікоў запалохаць беларусаў затрыманнямі партызанаў? Чаму важна мець сведчанні марадзёрства расійскіх вайскоўцаў ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае стваральнік праекта “Беларускі Гаюн” Антон Матолька.