Першы з'езд "Белай Русі" перанесены з-за "чалавечага фактару"
"Чалавечы фактар" стаў прычынай пераносу даты правядзення першага з'езду рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Ён мусіў адбыцца 17 траўня, але збярэцца толькі ў канцы траўня - у пачатку чэрвеня. Паводле словаў намесніка старшыні аб'яднання Аляксандра Шацько,
Мінская гарадская арганізацыя не паспела правесці канферэнцыю па
вылучэнні дэлегатаў на з'езд, інфармуе БелаПАН.
Мяркуецца, што ўдзел у з'ездзе прымуць 380 дэлегатаў з усёй краіны. На мерапрыемстве мусіць быць зацверджана праграма "Белай Русі". Нагадаем, аб'яднанне было ўтворана ў лістападзе 2007 года. Яго ачоліў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.
Прадстаўнікі "Белай Русі" не выключаюць, што з часам яна можа пераўтварыцца ў палітычную партыю.