Першы беларускі медаль на Алімпіядзе атрымала цяжкаатлетка Н.Новікава
Беларуская цяжкаатлетка Настасся Новікава, якая выступае ў вагавай катэгорыі 53 кілаграмы, 10 жніўня заваявала бронзавы медаль на Алімпійскіх гульнях у Пекіне. Гэта першы медаль Гульняў-2008 у скарбонцы беларускай каманды. Пасля першага рыўка беларуска, якая падняла штангу вагой у 95 кілаграмаў, займала другое месца. Першае месца займала таіландка Прапавадзі, якая таксама падняла штангу вагой 95 кг. Прапавадзі апярэджвала беларуску за кошт меншай уласнай вагі.
У другім штуршку Новікава не змагла адразу ўзяць штангу вагой 116 кг. Але трэцяя спроба стала паспяховай: беларуская штангістка падняла штангу вагой 118 кг. Канчатковы вынік беларускі — 213 кг (95+118).
На першым месцы апынулася таіландка Прапавадзі, другое месца — у карэянкі Юн Джынхі. Яна паказала такі жа вынік, як і беларуска - 213 кг, аднак абыйшла нашай суайчынніцу дзякуючы меншай уласнай вазе.
"Інтэрфакс"