Як стаяць на дзядзінцы: эфір з былымі палітзняволенымі

Былыя палітзняволеныя Яна Жураўлёва і Арцём Задруцкі / калаж Улада Рубанава

Былыя палітзняволеныя Яна Жураўлёва і Арцём Задруцкі / калаж Улада Рубанава / BGmedia

Па данных праваабарончага цэнтра "Вясна", па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з беларускіх турмаў выйшла больш за 1000 палітзняволеных. Многія з іх праз небяспеку наступных затрыманняў былі вымушаны пакінуць краіну і цяпер уладкоўваюць сваё жыццё на чужыне.

Як гэта — пачынаць сваё жыццё наноў пасля беларускай турмы? З якімі складанасцямі сутыкаюцца палітвязні за мяжой? Як выглядае дапамога, якую ім аказваюць розныя арганізацыі ў эміграцыі? Чаму персанальныя зборы — гэта як стаяць з працягнутай рукой пасярод плошчы? 

Гэта ды іншае абмяркоўваем з людзьмі, якія прайшлі праз беларускую турму праз свае палітычныя перакананні — Янай Жураўлёвай (асуджаная за ўдзел у нядзельных маршах) і Арцёмам Задруцкім (арыштаваны па "справе Зельцара"). Дапамагаем Яне Жураўлёвай — ёй трэба стаць на ногі ў эміграцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.