Пастара царквы "Новае пакаленне" зноў выклікаюць на допыт у КДБ
У позве гаворыцца, што на допыт Уладзімір Качагур павінен з'явіцца 10 сакавіка ў Мінск па адрасе вуліца Камсамольская, 30 .
Пастара навагрудскай пратэстанцкай царквы "Новае пакаленне" Уладзіміра Качагура выклікаюць як сведку па крымінальнай справе аб падзеях 19 снежня ў Мінску. Допыт пастара будзе весці следчы Алег Барысевіч.
Нагадаем, што гэта ўжо не першая спроба выклікаць Качагура на допыт у КДБ. Пасля падзей на Плошчы пастара тройчы выклікалі ў праваахоўныя органы, але ён туды ні разу не пайшоў. Навагрудскі суд асудзіў яго за гэта на 200 тысяч рублёў.