Парламент Ісландыі прагаласаваў за ўступленне ў ЕС

Парламент Ісландыі прагаласаваў за тое, каб урад краіны пачаў перамовы з ЕС па пытанні сяброўства ў Еўрасаюза. "За" рашэнне прагаласавалі 33 дэпутаты, супраць — 28. Два дэпутаты ўстрымаліся.
Калі сябры ЕС прагаласуюць за прыняццё Ісландыі, то гэтае пытанне будзе выстаўленае на агульнанацыянальны рэферэндум. Заяўка на ўступленне Ісландыі ў ЕС паступіць напрыканцы ліпеня, паведамляе Reuters.