Папа Рымскі заклікаў накіраваць ядзерныя распрацоўкі на мірныя мэты

Папа Рымскі Бенедыкт XVI заклікаў сусветныя ядзерныя дзяржавы да хутчэйшага разбраення. У сваім сённяшнім выступе на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане пантыфік адзначыў, што “трэба зрабіць так, каб высілкі ў гэтым накірунку прывялі да станоўчага выніку”.

Бенедыкт XVI заклікаў накіраваць ядзерныя распрацоўкі на мірныя мэты, якія будуць карысныя ўсім жыхарам планеты, асабліва бедным слаям насельніцтва.

РИА “Новости”