Дэпутаты і сенатары падтрымалі адзіны дзень галасавання
25 чэрвеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў аднагалосна падтрымалі змены ў Канстытуцыі.
Згодна з гэтымі зменамі ў Беларусі ўводзіцца адзіны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў і Палаты прадстаўнікоў. Яны прынятыя ў першым чытанні.
Змены падтрымаў і Савет Рэспублікі. Другое чытанне адбудзецца восенню.