Офіс Ціханоўскай: беларусам Украіны дадуць аднавіць легальны статус
Для беларусаў Украіны будзе адкрытая працэдура аднаўлення легальнага статусу. Гэтаму паспрыяла сённяшняе затрыманне і вызваленне праваабаронцы Анісіі Казлюк (Гурскай) у Кіеве.
Калі выпадак набыў розгалас, прадстаўнік Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі звярнуўся ў МУС і Дэпартамент міграцыйных справаў Украіны, а таксама да старшыні камітэта па правах чалавека Вярхоўнай Рады Дзмітра Лубянца. Той запэўніў, што Анісію ніхто высылаць з Украіны не будзе, штамп у пашпарт не паставяць, аформяць адміністратыўны пратакол і сімвалічны штраф.
Так і атрымалася.
"Гісторыя прыкрая і непрыемная, але можа стаць важным прэцэдэнтам для таго, каб не дапусціць падобных сітуацый з беларусамі ў будучыні", — каментуе Кавалеўскі.