Над усходам Украіны працягваюць лётаць грамадзянскія самалёты (фота)

Паводле дадзеных сайта planefinder.net, удзень 18 ліпеня палёты грамадзянскай авіяцыі над усходняй часткай Украіны працягваліся. У прыватнасці, каля 16.40 паводле беларускага часу над Данецкам праляцеў авіялайнер “Боінг 777” авіяліній Etihad з Абу-Дабі ў Чыкага. Што праўда, іншы сайт, які адсочвае палёты самалётаў над усім светам у рэжыме рэальнага часу – flightradar24.com, – гэтага самалёта не бачыў.

Нагадаем, што 17 ліпеня на ўсходзе Данецкай вобласці быў збіты пасажырскі лайнер малайзійскіх авіаліній, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Усе 283 пасажыра і 15 членаў экіпажа лайнера загінулі. Незадоўга да таго, як пра катастрофу паведамілі сусветныя СМІ, прарасійскія баевікі апублікавалі паведамленне аб знішчэнні “украінскага вайсковага самалёта”. Пазней гэтая інфармацыя была імі выдаленая.