На забруджаных чарнобыльскіх тэрыторыях прыбралі КПП

Ад 1 жніўня 2010 года ў Беларусі на шмат якіх забруджаных Чарнобылем тэрыторыях скасавалі кантрольна-прапускны рэжым, паведамляе Радыё Свабода. Адпаведную пастанову выдаў Дэпартаменту ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Рэабілітаваныя землі аддадзеныя ў асноўным у распараджэнне лясной гаспадаркі, і на іх будзе вырошчвацца лес. Гэта не першы дакумент такога кшталту, прыняты сёлета. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў, ад 10 лютага 2010 году агульная колькасць забруджаных радыяцыяй населеных пунктаў зьменшылася на 211. Чыноўнікі Дэпартаменту ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС не лічаць дакумент “антынародным”. Яны спасылаюцца на тое, што за 25 год узровень забруджання знізіўся на 40%.

Асаблівы прававы стан тэрыторыяў, на якіх адменены кантрольна-прапускны рэжым, захаваецца. Тут па-ранейшаму нельга распальваць вогнішчы. Ягады і грыбы, сабраныя ў лясах, неабходна абавязкова правяраць на наяўнасць радыянуклідаў. А на памяркоўна забруджаных землях будзе вырошчвацца чысты лес.