На Тузіне Гітоў стартаваў “Мегатур-2010”
2-га жніўня на музычным партале “Тузін Гітоў”
распачалося традыцыйнае галасаванне, прымеркаванае да вызначэння
“залатога тузіну” і мега-хіта музычнага сезону 2010 года. Рэдактар “Тузіну” Сяргей Будкін нагадвае, што музычны сезон на партале падобны да навучальнага сезону па сваіх тэрмінах і закранае паўгоддзі мінулага і бягучага гадоў.
Сяргей Будкін: “Музычыны сезон — гэта як школьны сезон, як навучальны — ад верасня да лета. А цягам лета мы вызначаем песню гэтага сезону. Такім чынам выходзіць, што паўгоддзе закранута мінулага года, і паўгоддзе гэтага”.
У сёлетні мегатур патрапілі ўсе песні, абраныя сябрамі экспертнай рады, складзенай з тэлепрадусараў. Па словах Сяргея Будкіна, эксперты вызначылі 48 песень. Адпаведна, кожная з іх можа стаць лепшай песняй сезону.
На думку Сяргея, фаварытамі мегатуру-2010 лічацца ўдзельнікі праекту “Тузін. Перазагрузка”.
Сяргей Будкін: “Мяркуючы па экспертных адзнаках тэлепрадзюсараў, выглядае так, што фаварыты — удзельнікі праекту “Тузін. Перазагрузка”. Гэта тыя выканаўцы, якія ніколі не спявалі па-беларуску: Atlantika, Дакота, Tanin Jazz, Юры Дземідовіч, Da Vinchi. Але як размяркуюцца галасы ў мегатуры, залежыць не ад экспертаў, і тым больш не ад мяне, а ад наведвальнікаў сайта”.
Такім чынам, каб спрычыніцца да вызначэння лепшых беларускіх песень, трэба зайсці на сайт парталу http://music.fromby.net/ ужо сёння і прагаласаваць за тройку найлепшых, на ваш густ, песень. З 6 жніўня адміністратары сайту будуць здымаць з хіт-параду песні, якія атрымалі найменшую колькасць галасоў. Да 17 жніўня хіт-парад складуць 12 песень — то бок той самы “залаты тузін”. Аднак на гэтым месцы галасы абнуляцца і галасаванне працягнецца. З 20 па 24 жніўня штодня будзе здымацца па 2 песні, у выніку чаго 26 жніўня вызначыцца мега-хіт года на “Тузіне”.
Паводле Сяргея Будкіна, гэтым разам таксама не абыйдзецца ад традыцыйнага CD ад “Тузіну”, куды ўвойдуць 12 песень у аўдыё-варыянце і 30 — у фармаце MP3.
Сяргей Будкін: “Плануем, прынамсі, зрабіць традыцыйную складанку, куды ўвойдуць 12 у CD-варыянце і 30 — у MP3 — падарункавым, куды ўвойдуць і тыя, што былі названыя экспертамі”.